Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Школьны музей

Там, дзе думкі жывуць,

Куды сэрцам імкнешся,

Б’юць крыніцы роднай зямлі…

Ты з вытокаў прыйшоў,

Там ізноў апынешся,

Дзе б дарогі твае не вялі….

 

         Ніколі не бывае так, каб мы не памяталі сваіх продкаў, каб не ўзгадвалі сваёй гісторыі, гісторыі сваёй сям’і ці Радзімы. Памяць – гэта тое, што павінна жыць у нашых сэрцах. Тым больш, што менавіта ў нашых сілах сабраць па кропельцы і захаваць сведкі тых момантаў, якія ніколі больш не паўторацца.

         Такім чынам, мы хацелі б запрасіць Вас наведаць гісторыка-літаратурны музей ім. Яна Чачота Цешаўлянскай сярэдняй школы Баранавіцкага раёна, які быў створаны ў 1997 годзе па ініцыятыве дырэктара школы Дубейка Васіля Міхайлавіча, які плённа займаецца краязнаўствам, а таксама з’яўляецца адным з аўтараў кнігі “Памяць” г. Баранаваічы і Баранавіцкага раёна.

         У нашым музеі на агульнай плошчы памяшкання 29,4 кв.м. можна пазнаёміцца з гісторыяй Баранавіцкай зямлі, гісторыяй вёскі Цешаўля, а таксама нашай школы. Знойдзеце Вы і звесткі пра абаронцаў Айчыны, жыхароў в. Цешаўля, якія загінулі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

         Інфармацыя аб гэтым і іншым прадстаўлена на стэндах нашага музея, экспазіцыя якога змяшчае наступныя разделы:

1. Баранавіцкі край у старажытнасці

2. Андрэй Рымша

3. Ян Чачот

4. Адам Міцкевіч

5. Імі ганарымся

6. Беларусь сёння

7. Гісторыя вёскі Цешаўля

8. А.Р. Чакмянёў

9. Воіны-землякі – ўдзельнікі вайны

10. Наша школа

Раздзелы сайта