Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

03.07.2018

Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі) — галоўнае дзяржаўнае свята. Гэты дзень займае асаблівае месца ў гісторыі нашай краіны і лёсе беларускага народа. Адзначаючы Дзень Незалежнасці, мы аддаем даніну памяці і схіляемся перад патрыётамі, якія аддалі сваё жыцце за свабоду Айчыны. Гэта свята ўсіх, хто ганарыцца сваёй краінай, шануе яе гісторыю, хто сваёй працай і талентам кожны дзень уносіць уклад у росквіт роднай зямлі. У гэты дзень па ўсей краіне праходзяць урачыстыя мерапрыемствы па ўшанаванні памяці загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны. Урачысты мітынг прайшоў  і ў вёсцы Цешаўля каля помніка загінуўшым землякам. Сярод прысутных былі вучні і настаўнікі Цешаўлянскай сярэдняй школы.

У час урачыстасці перад аднавяскоўцамі выступіў дырэктар школы Васіль Міхайлавіч Дубейка. Ён павіншаваў са святам усіх прысутных і пажадаў далей памнажаць працоўныя дасягненні дзеля роскавіту роднай Радзімы.Таксама Васіль Міхайлавіч адзначыў, што гэта свята - даніна гераізму і стойкасці, самаахвярнай барацьбе з фашызмам і бяспрыкладнаму працоўнаму подзвігу тых, хто падымаў краіну з руін у пасляваенныя гады.

Са святам вучняў і гасцей мітынгу павіншаваў і Дэпутат раёнага савета дэпутатаў па Цешаўлянскай выбарчай акрузе Данілаў Алег Валер’евіч, які сказаў: “Сёння мы жывём пад мірным небам. Аднак памяць аб гераічным подзвігу нашага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, аб тых героях, якія аддалі сваё жыццё за нашу будучыню — ў нашых сэрцах.”  

 Як знак павагі — хвіліна маўчання і кветкі да магілы воінаў-вызваліцеляў.

 

Разделы сайта