Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Выпускники

Калядка Святлана Уладзіміраўна - кандыдат філалагічных навук, старшы навуковы супрацоўнік аддзела тэорыі і гісторыі літаратуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, дацэнт. У 1988 годзе скончыла Цешаўлянскую СШ з залатым медалём. 3 1988 па 1993 год вучылася на філалагічным факультэце Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна (тады Брэсцкага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна). 3 1993 па 1996 гг. - вучылася ў аспірантуры пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі, якую скончыла паспяхова. У 1997 г. залічана ў штат інстытута (цяпер філіял “Інстытут літаратуразнаўства імя Я. Купалы” Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі). Абараніла дысертацыю па тэме “Паэзія Яўгеніі Янішчыц: станаўленне творчай індывідуальнасці” на атрыманне вучонай ступені кандыдата філалагічных навук у 1999 г. Працавала малодшым, затым навуковым супрацоўнікам, на сённяшні дзень працуе на пасадзе старшага навуковага супрацоўніка аддзела тэорыі і гісторыі літаратуры. 3 2017 г. - намеснік старшыні тэарэтычнага семінара пры філіяле “Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы”. З’яўляецца экспертам і рэцэнзентам шматлікіх навуковых работ, кіраўніком аспірантаў пры інстытуце. Неаднаразова выступала ў перадачах рэспубліканскага радыё і тэлебачання з прапагандай лепшых мастацкіх дасягненняў беларускіх пісьменнікаў. 3 2007 г. на пасадзе дацэнта выкладае рускую мову ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка. Сфера навуковых інтарэсаў - тэарэтычная паэтыка, гісторыя літаратуры, гендарныя даследаванні, літаратуразнаўчая тэорыя паэтычныя эмоцыі, тэксталогія, творчасць класікаў Максіма Танка, Яўгеніі Янішчыц, а таксама сучасных аўтараў. Аўтар болыш за 150 навуковых прац, сярод якіх 3    манаграфіі, 5 калектыўных манаграфій (у сааўтарстве), шматлікія навуковыя, навукова-папулярныя, крытычныя артыкулы, выступленні на рэспубліканскіх, міжнародных навуковых канферэнцыях. Выступала на канферэнцыях і публікавалася ў замежных навуковых выданнях Украіны, Польшчы, Расіі, Літвы, Венгрыі. Укладальнік і складальнік 1-3, 7, 9-10, 12-13 тамоў Збору твораў Максіма Танка ў 13 тамах (2006-2012). У апошнія гады займаецца падрыхтоўкай Збору твораў Яўгеніі Янішчыц у 4    тамах, з’яўляецца ўкладальнікам і складальнікам выдадзеных у 2016- 2017 гг. 1-2 тамоў. Аўтар вучэбнага дапаможніка і кароткага даведніка па рускай мове для навучэнцаў сярэдніх школ, а таксама для студэнтаў нефілалагічных спецыяльнасцей (кароткі даведнік перавыдадзены для расійскага рынка); раздзела па творчасці Яўгеніі Янішчыц у дапаможніку для вучняў 11 класа “Беларуская літаратура”. У друку знаходзіцца манаграфія “Літаратуразнаўчая тэорыя паэтычнай эмоцыі”.


Спіс асноўных навуковых прац:

Манаграфіі:

  1. Калядка, С. Непрыручаная птушка Палесся: Творчая індывідуальнасць Яўгеніі Янішчыц / С. Калядка. - Мінск: Беларус. навука, 2007. - 216 с.;
  2. Калядка, С. Беларуская сучасная жаночая паэзія: Мастацкія канцэпцыі «жаночага шчасця» / С. Калядка. - Мінск: Беларус. навука, 2010. - 163 с.;
  3. Калядка, С. Максім Танк: новыя факты, матэрыялы, інтэрпрэтацыі / С. Калядка. - Мінск: Беларус.навука, 2014. - 485 с.

Калектыўныя манаграфіі:

  1. Калядка, С. Жанчына ў соцыуме: гендэрны аспект (па творчасці беларускіх паэтэс XX - пач. XXI стст.) / С. Калядка // Літаратура пераходнага перыяду:                                тэарэтычныя асновы гісторыка-літаратурнага працэсу. - Мінск: Бел. навука, 2007. - С. 179-263;
  1. Калядка, С. Псіхалагічныя тыпы ў інтэрсуб'ектыўнай прасторы жаночай лірыкі кахання / С. Калядка // Сучаснае беларускае літаратуразнаўства: сістэма каштоўнасцей і прыярытэтаў. - Мінск: Бел. навука, 2006. - С. 236- 269;
  2. Калядка, С. Экзістэнцыяльныя праблемы ў беларускай паэзіі / С. Калядка // Міждысцыплінарныя даследаванні актуальных праблем тэорыі літаратуры. - Мінск: Бел.навука, 2011. - С. 200 - 245;
  3. Колядко, С. Модель «женского счастья» в поэзнн Рапсы Боровнковой / С. Колядко // Человек-творец в художественном пространстве славянскнх лнтератур / Отв. ред. Н.М. Куренная, М.В. Лескпнен. - М.: Пнстнтут славяноведення РАН; Санкт-Петербург: Нестор-Псторпя, 2013. - С. 242- 258;
  4. Калядка, С. “Жаночае” і “мужчынскае” пісьмо ў сучаснай беларускай паэзіі / С. Калядка // Тэорыя літаратуры ў дыялогу еўрапайскіх культур / рэд. М. А. Тычына ; Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. - Мінск : Беларус. навука, 2017. - С. 163-183.

Зборы твораў

(Збор твораў Максіма Танка ў 13 тамах; Збор твораў Яўгеніі Янішчыц у 4 тамах):

Танк, М. Збор твораў : у 13 т. Т. 1. Вершы (1930 — 1939) / Максім Танк  Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут літаратуры імя Янкі Купалы ; рэдактар тома А. Л. Верабей ; прадмова В. В. Зуёнка; Падрыхтоўка тэкстаў і каментар Калядка С.У., Мархель Т.У. — Мінск : Беларус. навука, 2006.

Максім Танк. Збор твораў: У 13 т. Паэзія (1939 -- 1954). Падрыхтоўка
тэкстаў і каментар Калядка С.У. Т.2. - Мінск: Беларус. навука, 2006.

Максім Танк. Збор твораў: У 13 т. Паэзія (1954 -- 1964). Падрыхтоўка тэкстаў і каментар Калядка С.У., Карачун В.У. Т.З. - Мінск: Беларус. навука, 2007.

  1. Максім Танк. Збор твораў: У 13 т. Паэмы. Падрыхтоўка тэкстаў і каментар Калядка С.У., Карачун В.У., Т.У. Мархель. Т.7. - Мінск: Беларус. навука, 2008.
  2. Максім Танк. Збор твораў: У 13 т. Лісты / Падр. С.У. Калядка, У.С. Трафімец, А.Р. Шакун, перакл. А.У. Бразгуноў; Укладальнікі: У.І. Мархель, С.У. Калядка. Т.12. — Мінск: Беларус. навука, 2011.
  3. Максім Танк. Збор твораў: У 13 т. Публіцыстыка / Падр. С.У. Калядка, У.С. Трдфімец, А.Р. Шакун, перакл.А.У. Бразгуноў; Укладальнікі: У.І. Мархель, С.У. Калядка. Т.13. — Мінск: Беларус. навука, 2012.

Вучэбна-метадычныя працы

  1. Колядко С.В., Копылов П.Л. Русский язык: краткий справочник: Орфография. Пунктуация / С.В. Колядко, С.Л. Копылов. - Минск: Аверсэв, 2016. - 302 с. (12, 19 арк., тыраж - 2100 экз.).
  2. Колядко С.В., Копылов П.Л. Школьный курс. Русскнй язык. 5-11 классы. / С.В. Колядко, П.Л. Копылов. - Мннск: Аверсэв, 2016. - 302 с. (12,19 арк.) - перавыдадзена для расійскага рынка.
  3. Все правнла русского языка: Учебное пособне / Колядко С.В., Копылов П.Л. - Мннск: Харвест, 2008. - 448 с. -- 17, 09 арк. (5000экз.) Перавыдадзена ў 2010 (2-е выданне - ІООООэкз.), 2012 (3-е выданне), 2014 (4-е выданне, 3300 экз.) годзе.
  4. Раздзел “Яўгенія Іосіфаўна Янішчыц” // Беларуская літаратура: дапаможнік для вучняў 11 класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання/ Пад рэд. А.І. Бельскага, М.А. Тычыны. - Мн., “Адукацыя і выхаванне”, 2009. - С. 141 - 150.

 

Разделы сайта