На тэрыторыі Цешаўлянскай сярэдняй школы адбывалася адпрацоўка пажарных нарматываў з удзелам брыгады МНС. У школе была праведзена вучэбная эвакуацыя. Начальнік пажарнай службы апытаў вучняў школы аб мерах бяспекі пры надзвычайных здарэннях. Брыгада правяла вучэбнае тушэнне пажару ў школе. Пасля гэтага дзецям дазволілі пасядзець у машыне пажарнай каманды і прымерыць на сябе экіпіроўку.