Калядка Святлана Уладзіміраўна - кандыдат філалагічных навук, старшы навуковы супрацоўнік аддзела тэорыі і гісторыі літаратуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, дацэнт. У 1988 годзе скончыла Цешаўлянскую СШ з залатым медалём. 3 1988 па 1993 год вучылася на філалагічным факультэце Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна (тады Брэсцкага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна). 3 1993 па 1996 гг. - вучылася ў аспірантуры пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі, якую скончыла паспяхова. У 1997 г. залічана ў штат інстытута (цяпер філіял “Інстытут літаратуразнаўства імя Я. Купалы” Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі). Абараніла дысертацыю па тэме “Паэзія Яўгеніі Янішчыц: станаўленне творчай індывідуальнасці” на атрыманне вучонай ступені кандыдата філалагічных навук у 1999 г. Працавала малодшым, затым навуковым супрацоўнікам, на сённяшні дзень працуе на пасадзе старшага навуковага супрацоўніка аддзела тэорыі і гісторыі літаратуры. 3 2017 г. - намеснік старшыні тэарэтычнага семінара пры філіяле “Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы”. З’яўляецца экспертам і рэцэнзентам шматлікіх навуковых работ, кіраўніком аспірантаў пры інстытуце. Неаднаразова выступала ў перадачах рэспубліканскага радыё і тэлебачання з прапагандай лепшых мастацкіх дасягненняў беларускіх пісьменнікаў. 3 2007 г. на пасадзе дацэнта выкладае рускую мову ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка. Сфера навуковых інтарэсаў - тэарэтычная паэтыка, гісторыя літаратуры, гендарныя даследаванні, літаратуразнаўчая тэорыя паэтычныя эмоцыі, тэксталогія, творчасць класікаў Максіма Танка, Яўгеніі Янішчыц, а таксама сучасных аўтараў. Аўтар болыш за 150 навуковых прац, сярод якіх 3 манаграфіі, 5 калектыўных манаграфій (у сааўтарстве), шматлікія навуковыя, навукова-папулярныя, крытычныя артыкулы, выступленні на рэспубліканскіх, міжнародных навуковых канферэнцыях. Выступала на канферэнцыях і публікавалася ў замежных навуковых выданнях Украіны, Польшчы, Расіі, Літвы, Венгрыі. Укладальнік і складальнік 1-3, 7, 9-10, 12-13 тамоў Збору твораў Максіма Танка ў 13 тамах (2006-2012). У апошнія гады займаецца падрыхтоўкай Збору твораў Яўгеніі Янішчыц у 4 тамах, з’яўляецца ўкладальнікам і складальнікам выдадзеных у 2016- 2017 гг. 1-2 тамоў. Аўтар вучэбнага дапаможніка і кароткага даведніка па рускай мове для навучэнцаў сярэдніх школ, а таксама для студэнтаў нефілалагічных спецыяльнасцей (кароткі даведнік перавыдадзены для расійскага рынка); раздзела па творчасці Яўгеніі Янішчыц у дапаможніку для вучняў 11 класа “Беларуская літаратура”. У друку знаходзіцца манаграфія “Літаратуразнаўчая тэорыя паэтычнай эмоцыі”.
|