Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Загад аб арганізацыі бацькоўскага ўніверсітэта

ЗАГАД                                                      ПРИКАЗ

01.09.2025 № 126

в. Цешаўле                                               д. Тешевле

 

Аб працягненні рэалізацыі

бацькоўскага ўніверсітэта

 

У мэтах стварэння ўмоў для павышэння бацькоўскай кампэтэнцыі, гарманізацыі дзіцяча-бацькоўскіх адносін у сям’і і ў адпаведнасці з Інструктыўна-метадычным пісьмом Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь “Асаблівасці арганізацыі сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў 2024/2025 навучальным годзе”

ЗАГАДВАЮ:

1. Прадоўжыць рэалізацыю бацькоўскага ўніверсітэта (далей - універсітэт) на базе Дзяржаўнай установы адукацыі “Цешаўлянская сярэдняя школа Баранавіцкага раёна”.

Адказнасць за арганізацыю і работу бацькоўскага ўніверсітэта ўскласці на намесніка дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Раманюк Наталлю Барысаўну;

2. Намесніку дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Раманюк Наталле Барысаўне:

3.1 распрацаваць і давесці да ведама педагогаў, якія выконваюць функцыі класных кіраўнікоў План работы бацькоўскага ўніверсітэта на 2025/2026 навучальны год.

Тэрмін выканання: да 02.09.2025;

3.2 забяспечыць своечасовую падрыхтоўку інфармацыі аб тэматыцы, форме арганізацыі, часе правядзення мерапрыемстваў праекта, матэрыялаў па выніках правядзення мерапрыемстваў для размяшчэння на афіцыяльным інтэрнэт-сайце ўстановы адукацыі ва ўкладцы “Бацькоўскі універсітэт”;

3.3. уключыць пытанне рэалізацыі рэспубліканскага праекта ў сістэму самакіравання.

Тэрмін выканання: на працягу 2025/2026 навучальнага года

3.4 падрыхтаваць сціслую справаздачу аб рэалізацыі праекта за 2025/2026 навучальны год.

Тэрмін выканання: да 01.06.2026.                                            

4. Настаўніку Белых Мікалаю Мікалаевічу актуалізаваць на афіцыйным інтэрнэт-сайце школы ўкладку “Бацькоўскі ўніверсітэт” для  інтэрактыўнай размовы мэтавай аўдыторыі з улікам магчымасцей інтэрнэт-сайта і своечасова размяшчаць інфармацыйныя матэрыялы.

Тэрмін выканання: да 10.09.2025;

5. Кантроль за выкананнем загаду ўскласці на намесніка дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Раманюк Н.Б.

Раздзелы сайта