Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Гісторыя школы

Летапіс школы

1890/91 -- адкрыта царкоўна-прыхадская школа.

1913г. -- адкрыта 2-класнае народнае вучылішча.

з 1921 г. -- адкрыта сямігадовая "паўшэхная" польская школа, займаліся ў наемных памяшканнях.

Дырэктар -- пан Марчык, з 1934 г. -- пан Маркоша.

1939 г. -- адкрыта сямігадовая беларуская школа, заняткі праходзілі ў новым будынку школы (у годы вайны спалена).

1944 г. -- адкрыта пачатковая школа, заняткі праходзілі ў новым тыпавым будынку школы.

Загадчык -- Афонскі Мікалай Іванавіч.

Настаўніца -- Стральцова Тамара Аляксандраўна.

1945 г. -- адкрыта сямігадовая школа.

з 1962 г. -- стала васьмігадовай.

Дырэктар -- Шчуроўскі Віктар Федаравіч, затым -- Максіменка Васіль Іванавіч, Кірпічэнка Міхаіл Іванавіч.

1972 г. -- адкрыта Цешаўлянская сярэдняя школа.

Дырэктар -- Краўчук Васіль Мікалаевіч.

з 1973 г. -- Ляўковіч Сяргей Парфір'явіч.

з 1995 г. -- Дубейка Васіль Міхайлавіч.

2015 г. -- 125 год з дня адкрыцця першай школы ў в. Цешаўле і 43 гады з дня адкрыцця Цешаўлянскай СШ.

Раздзелы сайта