Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архив новостей

25.03.17

Адзіны бацькоўскі дзень

25 сакавіка праходзіў адзіны бацькоўскі дзень. Тэмай бацькоўскага дня было "Фарміраванне высокамаральных адносін паміж хлопчыкамі і дзяўчынкамі". Бацькоўскі дзень праходзіў у форме лекторыя для бацькоў. Пачаў размову з бацькамі дырэктар школы, ен распавеў пра агульныя тэндэнцыі па тэме сходу, а таксама закрануў агульныя пытанні вучэбнай і выхаваўчай працы ў школе. Па тэме "Сям'я - галоўны выхавацель маральна-палавых паводзін" выступіла псіхолаг Янушкевіч Т.А. Яна таксама правяла псіхалагічны трэнінг для бацькоў. Доктар Цешаўлянскай амбулаторыі Плюто П.А. расказаў як правільна размаўляць з дзіцём аб палавым выхаванні. Настаўнік фізічнай культуры і здароўя Азарка А.Л.правеў гутарку "Аб бяспечных паводзінах на вадаемах у вясенні перыяд". Напрыканцы адбылася сустрэча бацькоў з класнымі кіраўнікамі і настаўнікамі-прадметнікамі па прафілактыке дэвіянтных паводзін.

Раздзелы сайта