Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архив новостей

18.05.18

Адзіны бацькоўскі дзень

18.05.2018 адбыўся адзіны бацькоўскі дзень. Мерапрыемства праходзіла ў форме бацькоўскага сходу. Тэма: "Адказнасць за жыцце і бяспеку дзяцей у час летніх канікул". На пачатку сходу педагог сацыяльны Шакаліс К.Г. выступіла па тэме "Адміністратыўная адказнасць непаўнагадовых і іх бацькоў". Пасля настаўнік фізічнай культуры і здароўя Азарка А.Л. расказаў аб выкананні правіл паводзін на водных аб'ектах у летні перыяд, аказанне першай дапамогі пацярпелым. Пасля Шакаліс К.Г. выступіла па тэме "Прафілактыка дарожна-транспартнага траўматызму, аказанне першай медыцынскай дапамогі пацярпелым". Начальнік ПАСП-18 Калядка У.У. расказаў аб выкананні правіл пажарнай бяспекі ў летні перыяд. Намеснік дырэктара Лапкоўская Т.У. расказала аб арганізацыі досугавай, працоўнай занятасці навучэнцаў у летні перыяд. Пасля асноўнай часткі бацькоўскага дня бацькі накіраваліся па классах для размовы з класнымі кіраўнікамі.

Раздзелы сайта