Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архив новостей

28.03.26

«Свая гульня “Пазнай Беларусь”»

✨ У рамках вучэбна-метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў у Цешаўянскай сярэдняй школе прайшло сапраўднае свята ведаў і яднання!

28 сакавіка паміж камандай бацькоў і дзяцей разгарнулася напружаная, але вельмі цікавая «Свая гульня “Пазнай Беларусь”» 🧠📚. Яе арганізатарам выступіла класны кіраўнік 11 класа Каржан Галіна Іванаўна.

Удзельнікам былі прапанаваны пытанні па васьмі намінацыях — ад гісторыі да сучасных славутасцяў. Барацьба была сапраўды гарачай! 🔥🏆

🎉 Вынікі:
🥇 Каманда «Продкі» — 550 балаў
🥈 Каманда «Нашчадкі» — 500 балаў

Але галоўнае — не лічбы, а тое, што ўсе ўдзельнікі папоўнілі свае веды пра нашу родную Беларусь 🌾💚. Было цікава, пазнавальна і вельмі душэўна!

Дзякуй усім, хто далучыўся! Такія мерапрыемствы яднаюць пакаленні і нагадваюць, як шмат мы можам адкрываць пра сваю Радзіму разам. 🤝❤️

Раздзелы сайта