Сёння ў рамках 6-га школьнага дня для вучняў пачатковых класаў Цешаўлянскай сярэдняй школы прайшло займальнае інтэлектуальнае шоу «Свая гульня: Беларусь ад А да Я»!
Дзеці не проста гулялі, а падарожнічалі па роднай краіне: успаміналі гарады, знакамітых людзей, нацыянальныя стравы і народныя традыцыі.





