19.09.2015 у Цешаўлянскай сярэдняй школе адбыўся агульны бацькоўскі сход. Сход быў прысвечаны супрацьборству насілля ў сям'і. Першым выступаў дырэктар школы Васіль Міхайлавіч Дубейка. Ен папярэдзіў бацькоў аб шкодзе празмернага ужывання СМІ і аб кантролі з боку бацькоў таго, чым цікавяцца дзеці на прасторах інтэрнету і іншых СМІ. Пасля, слова ўзяў святар, які растлумачыў прынцыпы узаемаадносін паміж рознымі генерацыямі у сям'і. Пасля гэтага ўрач Лісоўская працягнула тэму і дадала свой выступ грунтоўнымі прыкладамі, як папярэдзіць злоўжыванне наркатычных і іншых сродкаў сярод падлеткаў. Настаўніца СМК і інфарматыкі Старыковіч І.Г. расказала аб працы розных кружкоў і аб працы школы ў шосты школьны дзень. Бацькі задавалі шмат пытанняў і актыўна ўдзельнічалі ў ходзе размовы.



