З 15 па 20 лютага ў Цешаўлянскай сярэдняй школе праходзіць тыдзень Роднай мовы. У межах тыдню пройдзе шэраг мерапрыемстваў. Так у панядзелак былі праведзены інфармацыйныя гадзіны "Дзень роднай мовы", а таксама акцыя "Мае любімыя беларускія словы". Пад час акцыі дзеці запісвалі самыя прыгожыя і мілагучныя на іх погляд словы з беларускай мовы на спецыяльным стэнде. У аўторак пройдуць кніжная выстава і літаратурная віктарына "Пісьменнікі- юбіляры 2015-2016". У сераду -- конкурс малюнкаў "У вандроўку з фотакамерай і пэндзлем" і КВЗ "Любі, шануй і ведай роднае слова".