20.02 у Цешаўлянскай сярэдняй школе прайшоў агульны бацькоўскі сход. Тэмай бацькоўскага сходу была "Фарміраванне высокамаральных адносін паміж хлопчыкамі і дзяўчынкамі". Першым выступаў дырэктар школы Дубейка В. М. Ен яшчэ раз нагадаў аб неабходнасці наведвання шостага школьнага дня, а таксама паведаміў агульныя звесткі па тэме сходу. Пасля яго выступаў псіхолаг школы Смоляр А. С. Тэмай яго выступу была "Сям’я – галоўны выхавацель маральна-палавых паводзін". Пасля яго выступу быў паказаны невялікі відэаматэрыял па тэме. Затым слова ўзяла доктар Цешаўлянскай амбулаторыі Лісоўская Т.А. Яна расказала аб тым, як размаўляць з дзіцём аб палавым выхаванні. Пасля слоў усіх выступаючых, бацькі сустрэліся з класнымі кіраўнікамі і настаўнікамі-прадметнікамі сваіх дзяцей.