Да дня 125-годдзя Максіма Багдановіча ў Цешаўлянскай сярэдняй школе адбылася літаратурная віктарына на лепшага знаўцу творчасці Максіма Багдановіча. Вучні школы ўзгадалі творчыя і жыццевыя шляхі выдатнага паэта Беларусі. У гэты вечар прагучалі вершы знакамітага пісьменніка, а таксама некаторыя вучні падрыхтавалі ўласныя вершы, напісаныя ў форме трыялета, якую вельмі любіў сам паэт. Віктарына прадэманстравала, што школьнікі добра ведаюць цікавыя факты біяграфіі Багдановіча, і не застаюцца абыякавымі да спадчыны, якую пакінуў нам гэты цудоўны пісьменнік.



















