11.11.2017 у Цешаўлянскай сярэдняй школе прайшоў Дзень здароўя, прысвечаны двойчы Герою Савецкага Саюза С.І. Грыцаўцу. У рамках дня здароўя адбыліся наступныя мерапрыемствы: спаборніцтвы па сілавому шматбор'ю (падцягванне ў вісе, падыманне тулава, скокі праз кароткую скакалку), спаборніцтвы па дартсу, спаборніцтвы па кулявой стральбе, спаборніцтвы па шашках, шахматах, настольнаму тэнісу. Закрывалі Дзень здароўя спаборніцтвы па валейболу. Напрыканцы мерапрыемстваў адбылося узнагароджанне пераможцаў.















