У суботу ў рамках шостага школьнага дня прайшла віктарына для школьнікаў 5-8 класаў "Што я ведаю аб СНІДзе?". Мэтамі мерапрыемства былі зацвярджэнне здаровага ладу жыцця, выпрацоўка тэарытычных ведаў аб здаровым ладзе жыцця,дапамагчы падлеткам асэнсаваць, што СНІД -- гэта смярцельнае захворванне, ад якой няма выратавання, сфарміраваць адказныя адносіны да свайго здароўя і здароўя акружаючых. Мерапрыемства праходзіла ў інтэрактыўным рэжыме, кожны школьнік меў магчымачць распавесці аб праблеме, выказаць свае меркаванне на конт таго ці іншага выказвання. На мерапрыемстве быў выкарыстаны праектар і экран на мерапрыемстве прысутнічалі 27 чалавек.





















