25.11.2017 у Цешаўлянскай сярэдняй школе праходзіла акцыя-форум "Я выбіраю жыцце", прысвечаная Сусветнаму Дню барацьбы са СНІДам. Акцыя праводзілася для вучняў 9-11 класаў. Сацыяльны педагог Шакаліс К.В. і педагог-арганізатар Давідовіч Дз.С. падрыхтавалі мерапрыемства, якое было накіравана на удасканаленне ў вучняў ідэй здаровага ладу жыцця. Мерапрыемства прахозіла ў гульнявой форме. Удзельнікі былі падзелены на 2 каманды. Для конкурсаў выкарыстоўваліся мультымедыйны праектар і экран.Некаторыя пытанні выклікалі ў вучняў жывую цікавасць і абуджалі ў іх патрэбу да выказвання. Напрыканцы пераможцы атрымалі падарункі. Таксама, у гэты дзень у школе праводзілася кніжная паліца "СНІД - ведаць, каб змагацца". Для паліцы былі падабраны розныя матэрыялы, прысвечаныя да сур'ёзнай тэматыкі барацьбы са СНІДам. Таксама у межах шостага школьнага дня працавалі ў звычайным рэжыме гурткі і спартыўныя секцыі.
















