У 9.00 адбылося ўрачыстае адкрыцце Дня здароўя. Пад час адкрыцця былі ўзнагароджаны пераможцы мінулых Дзен здароўя. Лепшыя спартсмены школы былі выкліканы для ўрачыстага падняцця сцяга Рэспублікі Беларусь. Пасля адкрыцця прайшла спартландыя для 1-4 класаў "Спартыўныя, смелыя, умелыя". Далей праводзіліся спаборніцтвы па валейболу, піянерболу, настольнаму тэнісу, дартсу, шахматах і шашках. Пасля правядзення ўсіх мерапрыемстваў праводзілася закрыцце спаборніцтваў.