Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архив новостей

04.01.18

Педагагічная нарада па выніках 2 чвэрці

Адбылася педагагічная нарада па тэме "Эфектыўныя прыемы фарміравання і развіцця чытацкіх уменняў навучэнцаў у працэсе навучання вучэбнаму прадмету" (гісторыя, грамадазнаўства, беларуская мова  і літаратура, русский язык и литература). Мэты педнарады: прааналізаваць работу педагогаў па тэме педнарады, вызначыць узровень чытацкіх уменняў навучэнцаў на момант правядзення педнарады, распрацаваць мерапрыемствы па рашэнні дадзенай праблемы. Настаўніца малодшых класаў, кіраўнік МА Налівайка І.У. падрыхтавала выступленне па тэме педнарады, выкарыстаўшы ў якасці нагляднасці прэзентацыю. Таксама выступамі адзначыліся наступныя настаўнікі: Ваўчэцкая І.М., Скачынская В.А., Каржан Г.І., Плаксіна А.А., Майсеня А.В., Сініца А.М. Бібліятэкар Гоўса Т.С. падрыхтавала агляд метадычнай літаратуры, перыядычных выданняў, якія дапамагаюць прымяненню эфектыўных прыемаў фарміравання і развіцця чытацкіх уменняў навучэнцаў у працэсе навучання вучэбным прадметам. Таксама былі падведзены вынікі заканчэння 2 чвэрці і былі вырашаны найбольш актуальныя праблемы навучання.

Раздзелы сайта