5 сакавіка прайшла лінейка, прысвечаная вынікам удзелу ў конкурсах. Дырэктар школы Дубейка В.М. спачатку паведаміў аб агульных школьных пытаннях і накірунках працы. Пасля прайшло ўзнагароджванне удзельнікаў і прызераў конкурсаў. Так, турыстычная каманда Цешаўлянскай школы заняла 2 месца ў конкурсе на лепшыя турыстычныя маршруты. Вучань 7 класа Кавалевіч Ягор, пад кіраўніцтвам Дубейка В.М., заняў першае месца ў конкурсе "Тапаніміка роднага краю". Дыпломам 2 ступені была ўзнагароджана настаўніца школы Кудраватых С.А. за конкурс "Энергія і наваколле". Дыпломам за удзел у алімпіядзе па АБЖ была ўзнагароджана вучаніца 6 класа Ліцвінчык Кацярына.






