У Цешаўлянскай сярэдняй школе адбылася сустрэча з В.М. Дубейка, прасвечаная выхаду ў свет яго кнігі "Багрымаў Крашын". Васіль Міхайлавіч расказаў пра ідэю ўзнікнення гэтай кнігі, расказаў пра яе асаблівасці. Вучаніца школы Станкевіч Карына прачытала верш Багрыма. Настаўнікі і вучні павіншавалі дырэктара з выхадам новай кнігі і пажадалі далейшых поспехаў у нялёгкай працы пісьменніка.










