У школу завітаў прадстаўнік Дзяржаўнага камітэту судзебных экспертыз Рэспублікі Беларусь. Ён расказаў аб тым, якія патрабаванні да судзебнага эксперта-крыміналіста. Таксама паведаміў аб перавагах, якія атрымліваюць навучэнцы ў "Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь". Напрыканцы гутаркі вучні Цешаўлянскай школы атрымалі буклеты з інфармацыяй аб Дзяржаўным камітэце судзебных экспертыз.

