Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архив новостей

23.02.19

Тыдзень беларускай мовы

З 18.02.2019 па 23.02.2019 у школе праходзіў "Тыдзень беларускай мовы і літаратуры". У панядзелак на ўрачыстае адкрыццё тыдня беларускай мовы і літаратуры да нас завіталі аматары роднай мовы, якія пазнаёмілі з праграмай тыдня, запрашалі прыняць актыўны удзел у мерапрыемствах. На другім паверсе школы была адкрыта выстава малюнкаў "Зямля бацькоў - зямля святая" і кніжная паліца "Пісьменнікі-юбіляры - 2018-2019". У сераду з вучнямі 5-8 класаў была праведзена свая гульня "Белаведы". вучні чыталі вершы, адказвалі на пытанні віктарыны. Перамогу атрымала каманда "Знатакі". У чацвер 21.02.2019 вучні прынялі ўдзел у рэспубліканскім конкурсе"Буслік - 2019", а таксама паміж камандамі юнакоў і дзяўчат 9-11 класаў адбылася гульня "Размаўляем па-беларуску". У пятніцу нашы школьнікі сустракаліся з паэтамі Баранавіччыны - А.Белым і А. Корневым. Вучні чарговы раз дакрануліся да лірыкі нашых паэтаў-землякоў. Самым актыўным аматарам роднага слова госці ўручылі зборнікі вершаў з аўтографамі і пажаданнямі. У суботу 23.02.2019 прайшло ўрачыстае закрыццё "Тыдня беларускай мовы і літаратуры". Вучні 4-11 класаў прынялі ўдзел у літаратурнай гасцёўні "Любім і ведаем родную, беларускую". Прагучалі любімыя вершы навучэнцаў. Адбылося падвядзенне вынікаў і ўзнагароджванне пераможцаў.


Раздзелы сайта