2 сакавіка 2015 года у Цешаўлянскай сярэдняй школе адбыліся мерапрыемствы, прысвечаныя Дню абароны дзяцей. Дзень распачаўся з інфармацыйных гадзін, на якіх абмяркоўваліся пытанні па дадзенай тэматыцы. Пасля гэтага прайшла лінейка на якой дырэктар паведаміў аб неабходнасці быць пільнымі і аб'явіў план правядзення мерапрыемстваў на гэты дзень. Затым слова узяў начальнік мясцовага МНС Калядка У.У. Ен паведаміў дзецям аб правілах бяспекі пры пажарах і на вадзе. Пасля трэццяга ўроку прайшла вучэбная эвакуацыя, на якой дзеці і настаўнікі паказалі свае навыкі паводзін у надзвычайных сітуацыях. Пасля гэтага класныя кіраўнікі правялі віктарыны і іншыя мерапрыемствы для навучэнцаў. Вучні класаў выраблялі ватна-марлевыя павязкі. Напрыканцы дню быў паказаны фільм аб бяспечных паводзінах у час надзвычайных здарэнняў.