У Цешаўлянскай сярэдняй школе адбыўся Дзень здароўя, прысвечаны Сусветнаму Дню Здароўя. У рамках Дня прайшлі спаборніцтвы па кросе: 1-4 класы - 300м (дз.), 500м (хл.), 5-7 класы - 500м (дз.), 1000м (хл.), 8-11 класы - 1000м(дз.), 2000м (хл.). Пасля спаборніцтваў па кросе адбыліся спаборніцтвы па міні-футболу і валейболу. Напрыканцы былі падведзены вынікі і ўзнагароджаны пераможцы.







