З 13 па 17 мая у Цешаўлянскай сярэдняй школе праходзіў тыдзень англійскай мовы. У рамках тыдня адбыліся наступныя мерапрыемствы: віктарына "100 questions", конкурс "The world of professions", гульня "Intuition", конкурсы "Funny grammar", а таксама конкурс плакатаў. Да ўдзелу прыцягваліся ўсе вучні школы. У рамках тыдня ўсе класы намалявалі плакаты, прысвечаныя розным англамоўным краінам. Пры правядзенні мерапрыемстваў выкарыстоўвалася інтэрактыўная дашка. Самыя актыўныя ўдзельнікі конкурсаў былі ўзнагароджаны граматамі.




