У Цешаўлянскай сярэдняй школе адбыўся адзіны бацькоўскі дзень «Адказнасць за жыццё і бяспеку дзяцей у час летніх канікул». Карчагіна М.А., участковы іинспектар ІПН РАУС, выступіла па тэме "Прафілактыка супрацьпраўных дзеянняў сярод непаўналетніх. Адказнасць бацькоў за паводзіны сваіх дзяцей". Калядка В.В., начальнік ПАСП №18, расказаў аб забеспячэнні бяспекі жыццядзейнасці непаўналетніх у час канікул: прафілактыцы дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму, пажарнай бяспекі, бяспекі на вадаёмах. Грамовіч А.А., педагог-псіхолаг, выступала з паведамленнем "Магчымасці сацыяльна-педагагічных і псіхалагічных служб. Аказанне навучэнцам і іх бацькам сацыяльна-педагагічнай падтрымкі і псіхалагічнай дапамогі". Старыковіч І.Г., класны кіраўнік 10 класа, расказвала аб асноўных тыпах бацькоўскай медыяцыі выкарыстання электронных прыбораў і інтэрнэта дзецьмі. Грамовіч А.А., педагог-псіхолаг, таксама расказала як папярэдзіць дамашняе насілле. Дубейка В.М., дырэктар установы адукацыі і Барадзіна І.М., настаўнік біологіі, падрыхтавалі выступ "Арганізацыя досугавай, працоўнай занятасці навучэнцамі ў летні перыяд як адна з форм работы па прафілактыцы злачынстваў і правапарушэнняў сярод непаўналетніх". Пасля асноўнай часткі адбылася сустрэча бацькоў з класнымі кіраўнікамі па пытаннях, актуальных для класса.




