Вельмі важная падзея адбылася для вучняў 4 класа Цешаўлянскай сярэдняй школы. Іх прымалі ў піянеры. Каля школьнага помніка, ва ўрачыстых умовах, вучні 4 класа пакляліся быць піянерамі, быць прыкладам ва ўсіх сферах жыцця для ўсіх. Старэйшыя вучні павязалі ім піянерскія гальштукі і пажадалі каб піянеры не адхіляліся ад сваіх абавязкаў і былі мэтанакіраванымі. У добры шлях, піянеры.