У Цешаўлянскай школе прайшло свята апошняга званка. Выпускнікі школы ў апошні раз сядзелі за партамі роднай школы. На святочнай цырымоніі іх віншавалі дырэктар школы Дубейка В.М., намеснік начальніка аддзела па адукацыі Каляда Т.Г., класныя кіраўнікі, першыя настаўніцы вучняў 9 і 11 класаў, бацькі і вучні школы. Нават першакласнікі сказалі шчырыя і добрыя словы сваім старэйшым таварышчам. На святочнай лінейцы былі адзначаны лепшыя вучні, якія паказалі добрыя веды і прымалі актыўны ўдзел у грамадскім жыцці школы. Само свята атрымалася вельмі кранальным. Гучалі спевы і вершы, пажаданні знайсці свой верны шлях у жыцці. Напрыканцы выпускнікі ўручылі свае падарункі першакласнікам і, пад гукі апошняга званка, зрабілі першыя крокі ў дарослае жыцце.