У суботу, 26 кастрычніка, вучні пачатковых класаў здзейснілі віртуальнае падарожжа ў Нацыянальную бібліятэку Рэспублікі Беларусь. Мерапрыемства было прысвечана Міжнароднаму дню бібліятэк, які адзначаецца 28 кастрычніка. Мэтай мерапрыемства было расшырэння кругагляду навучэнцаў, далучэнне да вывучэння гістарычнай і культурнай спадчыны, прывіццё беражлівых адносін да кнігі, любві да чытання. Вучні гаварылі аб гісторыі кнігадрукавання на Беларусі, пазнаеміліся з гісторыяй стварэння Нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь, паўтарылі правілы паводзін у бібліятэцы і правілы карыстання кнігамі і падручнікамі, "падарожнічалі" па залах Нацыянальнай бібліятэкі пры дапамозе Інтэрнета.