Для 1-7 класаў была арганізавана літаратурная кампазіція "Памяці юных герояў-антыфашыстаў". Удзельнікі мерапрыемства даведаліся аб подзвіге юных герояў у час Вялікай Айчыннай вайны. Немагчыма пераацаніць тую адданасць, з якой героі-антыфашысты ахварявалі сваім жыццям для агульнай справы змагання з фашызмам. Вучні пасля мерапрыемства былі вельмі ўзрушаныя і дзяліліся думкамі наконт таго, што ўбачылі і пачулі.


