Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архив новостей

29.02.20

Бацькоўскі сход

29.02 адбыўся бацькоўскі сход " ". На сходзе абмяркоўваліся наступныя пытанні: заведуючая АВОП Белькевіч М.А. правяла гутарку "Размова з дзіцяці аб палавым выхаванні", начальнік ПАСП-18 Захаркевіч П.І. расказаў аб выкананні мераў бяспекі на рэках і вадасховішчах у вясенні перыяд, а таксама аб выкананні мераў пажарнай бяспекі пры карыстанні печкамі, электрапрыборамі, выкарыстанні піратэхнічных вырабаў. Пасля асноўнай часткі Дырэктар школы В.М. Дубейка з бацькамі абмеркаваў асноўныя пытанні вучэбна-выхаваўчага працэсу. Напрыканцы ўсіх удзельнікаў чакала вельмі прыемная частка: а менавіта конкурс чытачоў вершаў на беларускай мове. Бацькі малі магчымасць пачуць у выкананні сваіх дзяцей вершы беларускіх аўтараў. Таксама ў фае школы, для бацькоў і вучняў, была арганізавана персанальная выстава вучаніцы школы Ліцвінчык Кацярыны, на якой былі прадэманстпаваны лепшыя работы вучаніцы за перыяд працы ў гуртку "Вясёлая палітра". Акрамя персанальнай выставы, была падрыхтавана выстава вучняў, якія займаюцца ў гуртку "Тэксцільная фантазія". Ну і зразумела, бацькі сустрэліся з класнымі кіраўнікамі, і даведаліся аб поспехах, і магчыма, аб тым, што трэба выправіць у вучобе і выхаванні дзяцей.

Раздзелы сайта