У школе адбылася ўрачыстая лінейка, з нагоды завяршэння навучання ў 9 і 11 класах, і ўручэння вучням пасведчанняў аб завяршэнні навучання на другой ступені сярэдняй адукацыі і атэстатаў аб завяршэнні навучання на трэццяй ступені сярэдняй адукацыі. З прывітальнымі словамі звярнуўся да вучняў і бацькоў дырэктар школы Дубейка В.М. Ен павіншаваў выпускнікоў і, ва ўрачыстай атмасферы, уручыў ім пасведчанні і атэстаты. Акрамя гэтага класны кіраўнік 11 класа Старыковіч Ірына Генадзьеўна, першая настаўніца сёлетніх выпускнікоў Дашко Марыя Пятроўна, бацькі і настаўнікі выступілі са сваімі віншаваннямі да былых адзінаццацікласнікаў. Незабыўны момант завяршэння школы і станаўлення на шлях дарослага жыцця! У добры шлях, выпускнікі!















