У Цешаўлянскай дзіцячы сад-сярэдняй школе прайшло свята апошняга званка "Звіні, званок, звіні". У гэты святочны дзень вучні, настаўнікі, бацькі віншавалі адзін аднаго з заканчэннем вучэбнага году. У гэтым годзе гасцямі нашага свята былі Баўтко Галіна Мікалаеўна, кіруючы ПУ "Першамайскі" ААТ "Баранавіцкая птушкафабрыка" і інспектар ДПС АДАІ Баранавіцкага РАУС маёр Сяўрук Андрэй Анатольевіч. Яны павіншавалі ўсіх прысутнічаючых і пажадалі поспехаў у жыцці. Пасля слова ўзяў дырэктар школы В.М. Дубейка, які таксама павіншаваў вучняў і ўзнагародзіў граматамі вучняў, якія ўдзельнічалі ў алімпіядным руху, конкурсах рознага ўзроўню, таксама выказаў падзяку бацькам, якія прымалі актыўны ўдзел у выхаванні сваіх дзяцей. Мірнаўская дзіцячая школа мастацтваў таксама ўзнагародзіла граматамі лепшых вучняў, якія навучаліся на базе нашай школы. Адзначыліся музычнымі выступамі ў гэты дзень вучаніцы школы: Яновічус Святлана, Пашва Аляксандра, Гайдук Яна, Яновічус Анастасія і Ваўчэцкая Эльвіра. Акрамя гэтага з віншаваннямі выступалі бацькі вучняў, і вучні выпускнога 9 класа і іншых класаў.