На веснавых вакацыях адчыніў дзверы прышкольны лагер "Пралеска". Сёння прайшло адкрыццё лагернай змены. Маленькія зоркі лагеру прадэманстравалі свае таленты. А талентаў шмат: сьпевы, танцы, вершы, тэатральныя пастановы. Напрыканцы змены актыўныя ўдзельнікі атрымаюць падарункі.