У Цешаўле адбыўся мітынг, прысвечаны святкаванню Дню Перамогі. З самага ранку вучні і настаўнікі школы ўсклалі кветкі каля абеліскаў у весках Люшнева і пас. Першамайскі. Далей асноўная частка мерапрыемства праходзіла на тэрыторыі НПК "Цешаўлянская дзіцячы сад-сярэдняя школа Баранавіцкага раёна". Перад дзецьмі, настаўнікамі і гасцямі мерапрыемства выступіў дырэктар школы Дубейка В.М. Былі ўскладзены кветкі да памятнай шыльды ў гонар Чакмянева, які вызваляў Цешаўле пад час вайны. Пасля, каля помніка адбылася ўрачыстая частка: былі ўзгаданы жыхары Цешаўля і жыхары бліжэйшых весак, якія загінулі ў Вялікай Айчыннай вайне, гучалі франтавыя вершы і спевы, словы пашаны і памяці. Свята Вялікай Перамогі - мы памятаем і кожнага і ўдзячны тым, хто здабываў для нас гэтую Перамогу.