26 мая ў 1 класе НПК "Цешаўлянская дзіцячы сад-сярэдняя школа" прайшло свята "Развітанне з Букваром". Самыя маленькія вучні школы развіталіся з кнігай, якая адкрыла ім свет друкаванага слова. Зараз яны змогуць самі чытаць кнігі, дзіцячыя выданні перыядычнага друку. У час свята вучні паказалі гасцям, што яны не толькі навучыліся добра чытаць, але і палюбілі нашу родную мову. Ад Буквара, ролю якога выконвала дзевяцікласніца, маленькія чытачы атрымалі "пуцёўкі" ў ІІ клас - буклецікі са спісам літаратуры на летнія вакацыі. Закончылася гэтая вялікая падзея ў жыцці першакласнікаў уручэннем медалёў "Выпускнік І класа". Віншуем!