Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архив новостей

15.06.22

Экскурсія ў навучальныя ўстановы Баранавіцкага раёна

Калектыў Цешаўлянскай дзіцячы сад-сярэдняй школы пабывалі на экскурсіі з мэтай пераймання перадавога педагагічнага вопыту. Былі наведаны школы ў аграгарадках Крошын і Вольна. Акрамя гэтага настаўнікі наведалі касцёл Божага Цела ў Крошыне, дзе Дубейка В.М., дырэктар школы і гісторык, які спецыялізуецца на мінулым нашага краю, расказаў аб гісторыі дадзенага помніка і паказаў месца, дзе захаваны знакаміты беларускі паэт Паўлюк Багрым. У а/г Вольна вучні школы правялі для педагагічнага складу Цешаўлянскай школы вельмі цікавую экскурсію па школьным музеі. Варта адзначыць, што ў гэтым музеі знаходзяцца сапраўды каштоўныя гістарычныя дакументы і экспанаты. У Вольна настаўнікі таксама пабачылі царкву Святой Троіцы, В.М. Дубейка паведаміў нам аб гісторыі гэтага месца. Па маршруце руху экскурсіі таксама былі наведаны касцёл Святога Юрыя ў Паланечке і касцёл Святой Троіцы ў Ішкалдзі (які на днях адзначаў 550-годдзе). Безумоўна гэтая экскурсія не толькі спрыяла павышэнню педагагічнага вопыту, але і ўздыму любві да роднай зямлі, бо кожны, хто пабываў на гэтай экскурсіі не мог не адчуць подых гісторыі і памяці гэтых, безомоўна, вартых для наведвання месц. А колькі яшчэ цікавых гістарычных месц у Баранавіцкім краі...

Раздзелы сайта