Сёння для наведальнікаў прышкольнага лагера "Лістападзік" ладзілася экскурсія ў г. Баранавічы. Школьнікі наведалі Выставачную залу, дзе праходзіла экспазіцыя "Забвению не подлежит". Экспазіцыя расказвает аб генацыдзе насельніцтва Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У экспазіцыі паказаны матэрыялы аб стварэнні гетта на тэрыторыі горада Баранавічы, архіўныя дакументы жыхароў горада, фотадакументы вязняў Калдычэўскага лагера смерці і іншыя сведкі злачынстваў гітлераўцаў на беларускай зямлі. Таксама была наведана выстава аб жывельным і раслінным свеце Беларусі ў краеведчым музеі.