У Цешаўлянскай сярэдняй школе праходзіць акцыя "Капляю цяпла сагрэем душу". Вучні школы робяць уласнымі рукамі падарункі для дзяцей з фізічнымі абмежаваннямі. Жаданнем кожнага ўдзельніка акцыі было падараваць дзецям цяплыню, недахоп якой яны часам адчуваюць, а таксама паказаць ім сваю падтрымку.