У Цешаўлянскай школе ўзнагародзілі ўдзельнікаў і прызёраў конкурсаў, спартыўных спаборніцтваў і алімпіяднага руху. Дырэктар школы Дубейка В. М. павіншаваў вучняў і ўзнагародзіў іх каштоўнымі падарункамі і граматамі. Так вучаніца 6 класа Скачынская Мар'я атрымала дыплом за конкурс-сачыненняў "Мой папа - самы лепшы". Каманда Цешаўлянскай сярэдняй школы атрымала дыплом 3 ступені ў спаборніцтвах па шашках і дыплом 2 ступені ў спаборніцтвах па шахматах. Вучаніцы 10 класа Селюжыцкая Мілана і Галабурда Яна атрымалі падзякі за ўдзел у аліпіядзе па беларускай мове. Вучаніца 11 класа Ліцвінчык Кацярына атрымала дыплом 3 ступені ў алімпіядзе па грамадазнаўству.