Адбылася ўрачыстая лінейка з нагоды заканчэння 3 чвэрці. На лінейцы быў узняты дзяржаўны сцяг, вучні і настаўнікі выканалі гімн. Дырэктар школы Дубейка В.М. павіншаваў усіх з заканчэннем 3 чвэрці, а таксама, у сувязі з правядзеннем агульнага дня прафілактыкі, нагадаў усім прысутнічаючым аб тым, як трэба паводзіць сябе, каб вакацыі былі карысныя і бяспечныя. Акрамя гэтага падзякі і граматы за ўдзел у конкурсах атрымалі: вучаніца 11 класа Ліцвінчык Кацярына, вучаніцы 8 класа Мамайка Анастасія і Крыцкалюк Анастасія, каманда 2 класу і настаўніца рускай мовы Чарнагрэбель Марыя Віктараўна. На лінейцы прысутнічаў начальнік ПАСП-18 Самушчаў В.Э., які таксама павіншаваў вучняў з пачаткам вакацый і нагадаў аб правілах бяспечных паводзін.











