25.05.2023 ДУА “Цешаўлянская сярэдняя школа Баранавіцкага раёна” наведаў Баюраў Аляксей Пятровіч, пляменнік Героя Савецкага Саюза Р.А. Чакмянёва. Аляксей Пятровіч быў азнаёмлены з абноўленай экспазіцыяй школьнага музея, якая прысвечана артылерыйскаму ўзводу, якім камандаваў Рыгор Анатольевіч Чакмянёў. Пасля экскурсіі ў школьным музеі ганаровы госць і вучні школы наведалі брацкую магілу загінуўшым героям у пасёлку Першамайскім, дзе былі ўскладзены вянкі. Памяць аб загінуўшых воінах у гады Вялікай Айчыннай вайны пры вызваленні вёскі Цешаўле была ўшанавана хвілінай маўчання. Затым Аляксей Пятровіч сустрэўся з вучнямі пачатковых класаў. Падчас размовы вучні даведаліся пра блізкіх і родных Героя Савецкага Саюза. На заканчэнне візіту адбылася цёплая сустрэча з педагагічным калектывам установы адукацыі. Дырэктар школы Дубейка Васіль Міхайлавіч даў абяцанне Аляксею Пятровічу Баюраву, што педагагічны калектыў і далей будзе рабіць усё, каб на прыкладзе подзвігу Р.А. Чакмянёва і яго баявых таварышаў выхоўваць сапраўдных патрыётаў Беларусі.









