Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архив новостей

25.05.23

Апошні званок-2023

25.05.2023 у ДУА “Цешаўлянская сярэдняя школа Баранавіцкага раёна” адбылося ўрачыстае мерапрыемства “Апошні званок”. На свяце прысутнічалі Клімук Таццяна Аляксандраўна, начальнік фінансавага аддзела Баранавіцкага райвыканкама, Папко Алена Віктараўна, участковы інспектар  ІСН. Для выпускнікоў прагучалі цёплыя словы і пажаданні не толькі з боку гасцей, дырэктара школы Дубейкі В.М., першай настаўніцы Ваўчэцкай І.М., класнага кіраўніка Макарэвіч Г.П., але і ад малодшых школьнікаў. Святочна прыбраная спартыўная зала стварыла дадатковую ўрачыстаць і адметнасць гэтага мерапрыемства ў жыцці выпускнікоў. Са словамі ўдзячнасці калектыву настаўнікаў установы адукацыі выступілі выпускнікі.

Раздзелы сайта