Для вучняў Цешаўлянскай сярэдняй школы была праведзена экскурсія ў школьны музей імя Я. Чачота. Экскурсію, з мэтай удасканалення ведаў аб развіцці БССР і Заходняй Беларусі ў міжваенны перыяд і аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны, правёў настаўнік гісторыі Якубовіч Дзмітрый Уладзіміравіч. Таксама ў рамках экскурсіі вучні наведалі помнік "Смуткуючая маці", які знаходзіцца на тэрыторыі нашай школы.