У Цешаўлянскай сярэдняй школе прайшлі тэматычныя інфармацыйныя гадзіны "Адзінства беларускага народа - асновапалагаючы фактар захавання і ўмацавання суверэнітэту і незалежнасці краіны". Інфармацыйныя гадзіны праходзілі на базе сельскай бібліятэкі. На мерапрыемствах абмяркоўваліся пытанні неабходнасці яднання людзей, пражываючых у адной краіне, і пытанні патрыятызму ў сучасным грамадстве.