У Цешаўлянскай сярэдняй школе прайшла лінейка, прысвечаная пачатку 3 чвэрці. Ва ўрачыстай абстаноўцы, з выкананнем гімна, лінейка пачалася з віншавання дырэктара школы. Пасля віншаванняў былі агучаны мэты і задачы на цякучую чвэрць. Таксама не абмінулі ўвагай пытанні дысцыпліны і паводзін. Напрыканцы, былі ўзнагароджаны самыя актыўныя ўдзельнікі алімпіяднага руху і конкурсаў.





