Чарговы дзень у лагеры "Лістападзік" прайшоў пад дэвізам "У здаровым целе - здаровы дух". Пільная ўвага ў нашым лагеры надаецца захаванню здароўя дзяцей. Таму сёння праходзіў аздараўленчы квест "Смачная і здаровая ежа", на якім удзельнікі вылучалі неабходныя для арганізма прадукты харчавання і распрацоўвалі для сябе дыету, уключаючую ўсе неабходныя вітаміны і мікраэлементы. Таксама быў арганізаваны прагляд і абмеркаванне мультфільмаў, накіраваных на падтрыманне культуры здароўя і гігіены. Здаровы лад жыцця немагчымы без заняткаў фізічнай культурай і спортам, таму спартыўны час "Будзь здароў" прыйшоўся дарэчы.








