27 сакавіка ў школе адбылася педагагічная нарада.
Тэма нарады: далучэнне ўсіх навучэнцаў у актыўную пазнавальную дзейнасць – важная ўмова павышэння якасці адукацыі
Мэта педнарады:
Вызначэнне і ўкараненне ў практыку работы найбольш эфектыўных форм педагагічнай дзейнасці па далучэнні ўсіх навучэнцаў у актыўную пазнавальную дзейнасць, як важнай ўмове павышэння якасці адукацыі
ЗАДАЧЫ:
1. Вызначыць ролю і месца актыўнай пазнавальнай дзейнасці сярод другіх матываў навучання ў павышэнні якасці адукацыі.
2.Вызначыць стымулюючую ролю настаўніка ў развіцціактыўнай пазнавальнай дзейнасці ў навучэнцаў.
3. Павышэнне цікавасці педагогаў да сучасных тэхналогій;
4. Усведамленне неабходнасці павышэння ўзроўня самаадукацыі
5. Павысіць эфектыўнасць урока і факультатыўных заняткаў праз далучэнне ўсіх навучэнцаў у актыўную пазнавальную дзейнасць, як важнай ўмове павышэння якасці адукацыі
Адкрыў педагагічную нараду дырэктар школы Дубейка В.М. Пасля яго намеснік дырэктара па ВВР Т.У. Лапкоўская правяла выступленне па тэме "Далучэнне ўсіх навучэнцаў у актыўную пазнавальную дзейнасць –важная ўмова павышэння якасці адукацыі”.Настаўнік матэматыкі Макарэвіч Г. П., настаўнік бел.мовы і літаратуры Каржан Г.І., настаўнік пачатковых класаў Налівайка І.У і другія настаўнікі, выкарыстоўваючы прыклады з вопыту работы, расказалі як далучыць усіх навучэнцаў у актыўную пазнавальную дзейнасць. Бібліятэкар Гоўса Т.С. зрабіла агляд метадычнай літаратуры, перыядычных выданняў па тэме педнарады.




